Гэта быў бой, які мы нууу амаль выйгралі!
May. 7th, 2009 | 01:18 pm
СЛУХАЮ: *** 4. The Beatles - Back In The USSR

Хто не ведае ў чым справа, чытайце ТУТ!
Link | Напісаць камэнтар {8} | Add to Memories | Tell a Friend
Хто зрывае ўсе "ночы цьвярозасці", а цяпер ЗАРВАЛІ цэлы "ДЗЕНЬ ЦЬВЯРОЗАСЦІ"!?
Feb. 17th, 2009 | 04:14 am

зьвярніце ўвагу на тавар, дату і час набыцьця
Я не бачу вялікай карысці ад "дзён цьвярозасці", асабліва не разумею сэнса правядзеньня яго у дзень св. Валянціна, але...
Гэта для звычайных людзей вялікай карысці няма, а для адной вялікай менскай крамы ЁСЦЬ, ды яшчэ якая! Апошняя субота зноў паказала каму ў нашым горадзе любыя пастановы да аднаго месца!
( Падрабязней і пытаньні. )
Link | Напісаць камэнтар {1} | Add to Memories | Tell a Friend
Сезон скончаны. Лепшы сезон!
Nov. 3rd, 2008 | 12:53 pm
СЛУХАЮ: Red Hot Chili Peppers- Slow Cheetah

Адзін з лепшых сезонаў Формулы-1 за апошнія год 10 (колькі гляджу)! 7 пераможцаў гонак! Калі такое было?! БМВ амаль дацягнулась да Макларэна, уваскрос Рэно, часам усіх біла Таёта (прынамсі да гонак), новы талент Фэттэля. І сапраўдная драма на фіншы. Я не ведаю, што магло быць кручэ! Толькі Глок усё ж падвёў. Але Масса малойца, сапраўдны герой і патрыёт, вы бачылі як ён глядзеў на сьцяг, як біў сабе ў сэрца кулаком?! А Гамільтан, прабачце, гламурны хлопчык, які нават за 2 колы да фініша умудрыўся прапусьціць Фэттэля! З Глокам выйшла халява. Так што выйграў ён не па-чэмпіёнску. Праўда, калі б ён другі год запар недабраў 1 ачко да перамогі, то мог бы і павесіцца, так што няхай парадуецца :)

Link | Напісаць камэнтар | Add to Memories | Tell a Friend
Хадзем!
Nov. 1st, 2008 | 11:06 am
СЛУХАЮ: Радыё ТУТ
Акцыя на Дзяды сярод тых нямногіх, аб якіх нават і не думаю "ісьці не ісьсці". Яе актуальнасьць ніколі не зьнікне і палітычная каньюктура тут бязсільна. Памяць аб агульных продках, шанаваньне герояў ды пакутнікаў - неад'емная частка нацыянальнага духа. Яго не стае беларусам, і з гэтага шмат нашых бедаў. 20 год таму менавіта з Дзядоў пачалося абуджэньне нацыі, але абудзіць па-сапраўднаму здаецца пакуль не ўдалося.
Я лічу слушным ісьці з Усходніх могілак (сустрэча там а 12-ай), бо там мы ушануем многіх славутых беларусаў ( а каго шанаваць на заводзе "Луч" я не ведаю) і пойдзем шэсьцем да Курапатаў, дзе аддадзім даніну памяці безымянным тысячам беларускіх пакутнікаў. Спадзяюся пабачыць і тых, хто чытае гэтыя радкі. Акцыя і шэсьце дазволенае Гарвыканкамкам.
П.С. але ж трэба наведаць ды ўзгадаць і сваіх родных дзядоў.
Link | Напісаць камэнтар {3} | Add to Memories | Tell a Friend
Гэта варта глядзець, і не раз.
Nov. 1st, 2008 | 01:23 am
СЛУХАЮ: Jocelyn Pook - Ana's doors

Прайшло ўжо напэўна тыдні два, як я паглядзеў фільм "Caotica Ana" , а сцэны з яго рэгулярна наведваюць маю сьвядомасьць. Калі казаць каротка, то гэта трэба глядзець! Псіхалягічная драма ад гішпанскага рэжысэра Julio Medem (Хуліо Медэм). Прыгажэйшыя здымкі й краявіды спалучаюцца з чалавечай прыгажосьцю душаў ды целаў, а потым пераплятаюцца з містыкай, жастокасьцю(якая даходзіць да брутальнасці) ды каханьнем (якое амаль даходзіць да вар'яцтва). А скончываецца ўсё уратаваньнем праз сымбалічную расправу над мілітарызмам. Вы толькі не падумайце, што фільм пра палітыку, яна прамелькае пару разоў, але вельмі уражліва.
У фільме нафіг выкінутая паліткарэктнасць, хапае крыві ды сэксу, але хапае як раз на тое, каб выявіць усё лепшае ды горшае, што ёсць у людзей. Рэжысер не шкадуе ні актораў, ні гледача. Вушы гледача амаль увесь час паміж дыялогамі запоўнены пранікнёным этна-фьюжэнам з працяглым жаночым вакалам у рытуальнай Індэйскай традыцыі.
Фільм можна назваць у пэўным сэнсе феміністычным, але зьняў яго мужчына. Гэта і ода, і рэквіем для лепшых жанчын адначасова.
Асабліва раю паглядзець прыхільнікам ідэі рэінкарнацыі, мастакам, мужэненавісьнікам, гішпанаведам, аматарам безцэнзурнага кіно, ды проста тым, хто любіць уражвацца. Для жадаючых запішу на флэшку(фільм+ субтытры), ці дам на сваёй, ці падкажу дзе спампаваць. Лепша паглядзець у кіно(як я), але гэта ў Менску ўжо немагчыма.
П.С. а яшчэ я вельмі баюся, што фільм зьняты па рэальнай гісторыі, калі я аб гэтым даведаюсь мой мозг можа гэта непераварыць і зламацца.
П.П.С. такія фільмы зьмяняюць жыцьці, вызначаюць лёс, прынамсі актораў, прынамсі Аны (Мануэлы Вэльес)...
Link | Напісаць камэнтар {6} | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Oct. 20th, 2008 | 01:42 pm
Настрой: добры!
СЛУХАЮ: Tool
Было прыемна сустрэць ветэранаў-фронтаўцаў, паслухаць гісторыі гарачых часоў заснаваньня фронту, а таксама песьні і добрыя словы ад Вайцюшкевіча ды Бартосіка. Усе атрымалі падарункі: каляндары, адмысловую музычную складанку "20 гадоў- 20 гітоў", значкі і г.д. Управу упрыгожылі, а на гэтым тыдні яшчэ і рамонт адбудзецца. А вось на сайце рамонт ужо адбыўся, ён цяпер сапраўдны "новабуд"- сучасны яскравы і мультымедыйны. Добра, што на 20-ці годзе мы не толькі узгадываем мінулае, але і абнаўляемся, прынамсі зьнешне.
Віньшую ўсіх! Няхай Жыве Народны Фронт!
Link | Напісаць камэнтар {1} | Add to Memories | Tell a Friend
Дзеці малююць вайну... жэсць!
Sep. 6th, 2008 | 12:24 pm
СЛУХАЮ: Океан Эльзы

Толик в своём письме пишет: "Дети вышли в красивой одежде отпраздновать открытие Олемпеады. Они умылись и покушали. А Саакашвили приказал подавить их танкой!!!!!"
П.С. іншыя актуальныя малюнкі дзяцей глядзіце тут- http://pdrs.dp.ua/art/art4.html
Link | Напісаць камэнтар | Add to Memories | Tell a Friend
Гэты дзень прыйшоў!
Aug. 28th, 2008 | 09:19 pm
Настрой:
bitchy
Дзякуй Барысаву за выдатную каманду, НАПЕРАД БАТЭ!
Хлопцы падаравалі беларускім заўзятарам сапраўдную радасць і пачуцьцё гонару за тое, што да нас прыедуць сапраўдныя каралі футболу з Мадрыду ды Турыну, ды чэмпіёны кубку УЕФА з Піцера! І непроста прыедуць пакрасавацца за грошы, як аргентынцы, а прыедуць змагацца за месца ў турніры з нашым лепшым клюбам!
Група моцная канешне, напэўна складаней толькі група "Д", але магчымасць заняць 3-е месца, і далей гуляць у кубку УЕФА ёсць. Па-першае, мы добра гуляем з італійцамі, так што выцягнуць з Ювэ хаця б 1 ачко- рэальна; па-другое, і расейцаў, пасьля распродажу іх зорак кшталту Аршавіна, можна абгуляць, асабліва дома!
НАПЕРАД БАТЭ! Жыве Беларусь!
Link | Напісаць камэнтар {1} | Add to Memories | Tell a Friend
вялікае падарожжа
Jul. 25th, 2008 | 01:00 pm
Настрой:
blah
Напішу што лі я, пакуль усе раз'ехалісь!
Вярнуўся на Радзіму ў нядзелю. 2-ух тыднёвае перасоўваньне па паўночнай ды ўсходняй Еўропе пралягала па наступным маршруце:
Менск-Стакгольм-Нінасхаам(памойму чытаецца з шведскай так)-Вісбю(выспа Готланд,Швецыя)-Стакгольм-Вільня-Коўна-Г
Пазнанчаны гарады, дзе праводзіў не меньш чым дзень. Вельмі кантрастнае было падарожжа: ад авіяпералётаў да аўтаспыну, ад крутога гатэлю да намёта на сырой зямлі, ад начоўкі пад замкам да начоўкі ля запраўкі :)
Якія здабыткі? Швэдскае узмор'е- гэта клас! Мора чыстае, сонца не пячэ, па берагах растуць сосны(у Польшчы таксама) і хапае ценю, а яшчэ там не пачуць крыку на ўвесь пляж "э, малая, пашлі бля купацца!", не грымяць дыскатэкі з апошнімі гітамі "фабрыкі зорак" ці якога-небудзь дзіджэя. Усё утульна, спакойна, але пры гэтым стыльна і прыгожа, карацей НАРДЫЧНА :)
А калі трапляеш на Готланд, то цябе сутракае Вісбю- цэнтр гандлю ды ўвогуле актыўнасці ў Балтыйскім моры сярэднявечча, горад які з 13-га стагодзя абмнесены агромнай каменнай сьцяной з бастыёнамі даўжынёй кіламетраў 10. За сьцяной цудоўны стары скандынаўскі горад, дзе кожны будынак помнік архетэктуры, але гэта не перашкаджае людзям жыць і працаваць у гэтых помніках. А увогуле па Готланду тут і там раскіданы розныя манументы вікінгскіх часоў(у Вісбю дарэчы класны гістарычны музей), ёсць свой уласны стыль храмаў з драўлянымі вострымі шпілямі, млыноў, падобных на невялікіія вежы, ды жылых хатаў. На Готландзе столькі каменя, што нават земляныя надзелы агароджаныя каменнай кладкай. А яшчэ там унікальныя чорныя бараны,якіх трымаюць па ўсёй выспе, іх настолькі паважаюць, што баран- цэнтральная фігура на сінім сьцягу Готланда. адпаведна там шмат розных вырабаў з футры ды скуры. Готланд стаў належыць Швецыі толькі 360 год таму, пагэтаму у некаторых раёнах выспы захавалася адметная готландская мова (канешне яны настаіваюць, што гэта не дыялект!:) Мова мае сваю назву, але вымавіць яе, а тым больш напісаць справа непад'ёмная для мяне. Карацей Готландцы(іх там усяго 57 тыс.) смела могуць апеляваць на аўтаномію! Але шведы тыя яшчэ імперцы, хоць і дэмакратычныя. Ну і плюс да ўсяго там ёсць цікавыя пячоры ў скалах, і пляжы як з карцінкі! Але дабрацца туды можна толькі на пароме з Швецыі, хаця з той жа Клайпеды нам было б куды бліжэй :(
Пра Літува-Польскую частку вандроўкі ў наступным посце.
Link | Напісаць камэнтар {3} | Add to Memories | Tell a Friend
Наперад ГІШПАНІЯ!
Jun. 25th, 2008 | 01:22 pm
Настрой: creative
СЛУХАЮ: Static-X
МЫ ВЫЙДЗЕМ ШЧЫЛЬНЫМІ РАДАМІ НА ПАДТРЫМКУ каманды братэрскае ГІШПАНІІ!
Да матчу Гішпанія-Расея у 1/2 фінала чэпянату Еўропы па футболе застаўся 1 дзень!
Хутчэй за ўсё матч будзе паказаны на вялікім экране на пл. Касрычніцкая, як гэта было з матчам Нідэрланды-Расея. Тады на плошчы было багата агалцелых заўзятараў маскальскай дружыны, якія прыцягнулі з сабой расейскія сьцягі, скандавалі "Вперёд Россія!" і г.д. І гэта пры тым, што ўся прагрэсіўная частка менчукоў заўзела за галандцаў :)
Каб заўтра цэнтр нашага гораду зноў не ператварыўся ў "рускі гарадок", МЫ ВЫЙДЗЕМ ШЧЫЛЬНЫМІ РАДАМІ НА ПАДТРЫМКУ каманды братэрскай ГІШПАНІІ! Гішпанскія матадоры ды канскіскадоры павінны даць рашучы атпор мядзьвежай навале з Усходу! Маскалей багата, а НасРаць! ;)
Мы абяццаем: гішпанскія сьцягі, барабаны, гішпанскія крычалкі! ;) Далучайся! Сустрэнімся на пляцу К. у 21.30! З арыгінальнымі ідэямі ды пытаньнямі па арганізацыі можаце зьвяртацца да мяне.
П.С. адзначаць перамогу будзем гішпанскім віном! ))
Link | Напісаць камэнтар {7} | Add to Memories | Tell a Friend
ЧЭ 2008
Jun. 8th, 2008 | 04:37 pm
Настрой:
hopeful
СЛУХАЮ: НАКА
Нешта апошнім часа вяртаецца цікавасць да вялікага футболу.
Цікава, хто з вас фрэндаў будзе глядзець чэмпіянат Эўропы, хто за каго "хварэе"? ;)
Link | Напісаць камэнтар {1} | Add to Memories | Tell a Friend
Заўтра перамога патрэбна як ніколі!!!
May. 9th, 2008 | 01:32 am
Настрой:
blah
Хто хоча пабачыць нацыянальныя бел-чырвона белыя сьцягі па дзяржаўным тэлебачаньні ў прайм-тайм? Хто прагне барацьбы з Расеяй "лоб у лоб"? Тады заўта (ў Дзень Перамогі над фашізмам!) глядзім матч Беларусь-Расея на чэмпіянаце сьвету па хакею, які праходзіць у Канадзе (таму і беларускіх нац. сьцягоў на стадыёне там багата!) Ну і канешне, ХВАРЭЕМ ЗА НАШЫХ! ;)
19.55 тэлеканал ЛАД
П.С. а ў маім дзяцінстве нашы гулялі ў такой вось форме...
Link | Напісаць камэнтар {1} | Add to Memories | Tell a Friend
а краіна жыве сабе спакойна..
Apr. 30th, 2008 | 01:53 pm
Настрой: звыклы
СЛУХАЮ: Tribute to Gods Tower - Ойра (Вlood) - TT-34
Link | Напісаць камэнтар | Add to Memories | Tell a Friend
ужо заўтра!
Mar. 24th, 2008 | 08:26 pm
я тут: Вільня

Усіх віншую з нацыянальным сьвятам - 90-мі угодкамі абвяшчэньня першай нацыянальнай дзяржавы беларусаў- БНР! Зычу адзначыць яскрава, каб было што ўзгадаць на 100 год БНР! ;)
Няхай Вечна Жыве Незалежная Беларусь!!!
Link | Напісаць камэнтар {6} | Add to Memories | Tell a Friend
непрадказальнасць.
Mar. 14th, 2008 | 02:17 am
Настрой: ні то ні сё
За апошнія тыдні быў у дзьвух значна чаканых месцах- Берліне і канцэрце Н.Р.М.
У Берліне спадабалася, на канцэрце Н.Р.М.-не. А думаў,што будзе наадварот.
Вось такое непрадказальнае жыцьцё!
Link | Напісаць камэнтар {1} | Add to Memories | Tell a Friend
(no subject)
Feb. 23rd, 2008 | 12:05 pm
З'язжаю да 3.03
Трэба тэрмінова пераканацца, што Берлінскай сьцяны сапраўды ўжо няма!
Ауфідэрзэйн майн фатэрлянд!
Link | Напісаць камэнтар {4} | Add to Memories | Tell a Friend
Куды каціцца сьвет?;)
Feb. 3rd, 2008 | 01:19 pm
СЛУХАЮ: Nile - The Black Hand Of Set
+
= ?!
Прачытаў інтэрвью Л. Вольскага ў Саўбеліі (ага, СБ і такіх "хуліганаў" не абмінае ўвагай). Даолі цікава, ён прадстаўлены не як "адзін з дзеяцеляў беларускага андэграўнда", як бывала мелькаў у дзярж. СМІ раней, а як сын багемы, неўлавімы геній, ледзь не залаты голас беларускага краю! Крацей даволі звычайнае інтэрвью з Лявонам, і па пытаньнях(праўда яны па-руску) і па адказах(надрукавана клясічным правапісам), незвычайнае толькі выданьне ў якім яго чытаеш... Куды каціцца сьвет?;) Чакаем адказу НН, напрыклад інтэрвью з Дзімай Калдуном :)
Link | Напісаць камэнтар | Add to Memories | Tell a Friend
Рэха, якое сьпявае ды грае. :)
Jan. 20th, 2008 | 02:04 am
Настрой: нармуль
Гралі добра, хоць і без бубнача ды 2-ой вакалісткі(была скрыпка, гітара, бас, домра). І мне стала цікава, а як можна назваць такі стыль(пытаньне усім, хто чуў)?
Песьні душэўныя, нават тыя, што трошкі з іроніяй. "Трактар Беларусь" ледзь слязу не выбівае, с такой любоўю да сымбалю нашай прамысловасці! Трэба каб паслухаў весь МТЗ! Па мне дык песьня "Чэ Гевара", што трапіла на "Песьні свабоды", пасьля ўсіх астатніх прагучала даволі "просьценька" хоць і з душой, перад ёй было багата музычна больш цікавых песьняў.
Адрэй ды Арына добра кантактуюць з публікай, гэта зусім не маўклівыя ды замкнёныя ў сабе "віртоўзы сцэны".
Карацей, шкада,што вас не было. Гурт выступаў каля гадзіны, і бясплатна (праўда для слухачоў, а не для арганізатараў:).
п.с. канцэрт быў з сэрыі канцэртаў у межах сьвяткаваньня 90 угодкаў БНР.
Link | Напісаць камэнтар {6} | Add to Memories | Tell a Friend
Пацук.
Jan. 18th, 2008 | 10:56 pm
СЛУХАЮ: радыё "Свабода"
Гэты чалавек апошнімі днямі кіраваў дзеяньнямі спецназўскіх "браткоў" па затрыманьнях у будынку Цэнтральнага суда ды каля яго. Ён асабіста вырашаў ды ўказываў каго забіраць, каго можна пакінуць. Як вам пацучок?
Link | Напісаць камэнтар {7} | Add to Memories | Tell a Friend
Пазітыў за дзень.
Jan. 17th, 2008 | 02:41 am
Настрой: creative
Акрамя вышэйзгаданага хапуна, былі і даволі яскравыя пазітыўныя моманты ў гэтым дні.
1.
З раніцы мяне пабудзіла маці таму, што прыйшла паштарка, і я павінен распісацца за атрыманьне заказнога лісту. Гэта да мяне нарэшце дайшла кніга Ўладзімера Арлова "Імёны Свабоды" (нават з аўтарскім подпісам!), якую мне даслала рэдакцыя радыё Свабода за тое, што больш за месяц таму выйграў віктарыну на хвалях гэтага радыё. Заданьне было простым- пазнаць чые словы гучаць у эфіры ды даслаць смс на "свабоду". Я тады пазнаў знаёмае мне выказваньне Арлова пра беларускую моладзь. Акрамя кнігі ў герметычным(!) пакунку быў віншавальны ліст, ды набор календарыкаў 3-ох відаў :)
2. Чытаў допіс
kilgor_trautt пра ўражаньні ад Нью-Йорку пад час гастроляў там Свабоднага Тэатру. Умее чалавек пазітыўна ды густоўна пісаць! Абсалютна не стэрэатыпны(у нашым грамадстве дакладна) погляд на гэты горад перавярнуў і мае успрыманьне NY
. У выніку мне захацелась у Нью-Йорк, чаго раней за сабой не заўважаў.
3. А самым нечаканым пазітывам стала, што аказываецца і ў Беларусі можна дамагчыся яшчэ справядлівасьці прававымі метадамі. Добры таварышч
zhelezko прымусіў праз суд сваяго рэктара гомельскага ўнівера скасаваць загад аб адлічэньні! Аб гэтым ТУТ. І яшчэ трэба ўлічыць, што ваенком тым часам ужо "падбіраў памер ботаў" для нашага таварышча. Так што перамогу можна лічыць двайной. :) 
